Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Як пісаць пра палітычных вязняў, каб не нашкодзіць?

Ці публікацыі ў незалежных медыя маюць негатыўны ўплыў на лёс людзей, які церпяць палітычны пераслед? Паўплываюць матэрыялы ў СМІ на тэрмін прысуду і далейшае абыходжанне з вязнем за кратамі ці такое меркаванне – вынік працы прапаганды? Media IQ абмеркавалі гэтыя пытанні з Дзіянай Пінчук, праваабаронцай «Вясны», і намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыстам Алегам Агеевым.

Поделиться:

«Прыйдзе час, і мы ўсё апублікуем»

– На жаль, адзінай правільнай формулы для журналісцкай працы па тэме рэпрэсій цяпер не існуе: сітуацыя і кантэкст увесь час мяняюцца, – адзначае Дзіяна Пінчук. – Але ў любым выпадку праваабаронцы перакананыя, што тэму парушэнняў правоў чалавека і палітвязняў трэба трымаць на парадку дня. Нягледзячы на тое, што рэпрэсіі за чатыры гады сталі нашай штодзённасцю, праз фактычную забарону незалежных СМІ і НДА людзі ў Беларусі абмежаваныя ў праве на доступ да інфармацыі. Фактычна, яны не валодаюць поўнай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне, у якой жывуць. Таму журналісты абавязаны нават у такіх умовах даносіць праўду. Безумоўна, беларускія журналісты працуюць ужо чатыры гады ў стане «выкліка», але варта працягваць шукаць спосабы рэагаваць на яго. Мы мусім распавядаць праз ананімныя крыніцы, з дапамогай былых палітзняволеных ці іншымі спосабамі – пра тое, што дзеецца ў засценках беларускіх месцаў няволі. Пра гэта просяць і самі палітзняволеныя, бо менавіта ў агучванні на ўвесь свет яны бачаць сваё ўратаванне.

Дзіяна Пінчук. Фота: «Вясна»

Галоўнае, пра што сёння трэба ўвесь час дбаць, гэта, безумоўна, бяспека людзей. Цяпер амаль усе СМІ, як і сайт «Вясны», прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», за сувязь з якімі можна атрымаць некалькі гадоў калоніі.

Калі ўзнікаюць хоць малейшыя сумневы, ці можа гэта пацягнуць пераслед чалавека, то такую інфармацыю апублічваць не трэба. І, галоўнае, як самі сваякі і рэпрэсаваныя ацэньваюць такія рызыкі.

Шмат якой інфармацыі менавіта па гэтай прычыне «Вясна» не публікуе. Але многія, хто распавядае пра катаванні і жорсткае абыходжанне, дадаюць: «Прыйдзе час, і мы ўсё апублікуем». Таму праваабаронцы шмат высілкаў надаюць непублічнаму дакументаванню.

Але у той жа час варта памятаць пра тое, што інфармацыя пра рэпрэсіі складае агульна-грамадскі інтарэс. Толькі праз тое, што «Вясна» і незалежныя СМІ публікуюць хронікі пераследу, гісторыі палітвязняў, матэрыялы пра палітычна матываваныя суды, магчыма ўявіць сапраўдную карціну рэпрэсій у Беларусі. Чытачы «Вясны» з Беларусі распавядалі, што для іх важны падрабязнасці пераследу, якія штодзённа збіраюць праваабаронцы, каб ацаньць рызыку небяспекі для сябе і сваіх блізкіх. Для гэтых мэтаў праз абмежаванасць у крыніцах журналісты вымушаныя выкарыстоўваць (пераапрацоўваючы) інфармацыю дзяржаўных і праўладных крыніц.

«Інстытут грамадскага кантролю дзейнічае нават у нашых умовах»

– Універсальнай формулы, у якіх умовах варта рабіць інфармацыю публічнай, у якіх – не, таксама не існуе. Не трэба абагульняць сітуацыю, бо кожны чалавек і яго  гісторыя ўнікальны. Але ёсць такі выраз: катаванні любяць цішыню. Лепш за ўсё такія злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць і не ведае. Праваабаронцы перакананыя, што ўсё ж публічнасць дапамагае гэта спыняць. Як бы гэта ні гучала цяпер, але калі наогул не казаць пра рэпрэсіі, то ў іх выканаўцаў будуць яшчэ больш развязаныя рукі. Для прыкладу можна ўзгадаць гісторыю былога палітвязня Арцёма Анішчука, якога катавалі ў калоніі, а пасля грамадскага рэзанансу перавялі ў іншую калонію. Адзін з былых палітвязняў распавядаў, што пры затрыманні актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» аднаго з іх моцна збівалі, але ў нейкі момант сілавік спыніўся, бо яго калега сказаў, што інфармацыя пра затрыманне актывістаў ужо прасачылася ў СМІ. То бок інстытут грамадскага кантролю дзейнічае нават у нашых умовах.

Стварэнне атмасферы страху, выцясненне тэмы рэпрэсій з парадку дня, маргіналізацыя тэмы палітвязняў – праца прапаганды. І трэба гэтаму супрацьстаяць.

Праваабаронцам сапраўды вядомы некалькі выпадкаў, калі за ўзгадванне ў медыя палітвязняў у калоніях адпраўлялі ў ШІЗА. Але варта разумець, што гэта асабістыя гісторыі пераследу, напрыклад, за мінулую актывісцкую дзейнасць. Гэта не сістэма, а кропкавы персаналізаваны пераслед. Былы палітвязень, які сам сутыкаўся з гэтым, распавядаў, што, калі б не публікацыя ў СМІ, то знайшлі б іншыя прычыны адправіць у ШІЗА. Відавочна, ціск на палітзняволеных большы ў месцах няволі, чым на іншых вязняў, але праз артыкулы, паводле якіх яны затрыманы і асуджаны, а таксама праз «жоўтыя біркі« на грудзях. Часам публічнасць працуе як абаронны парасон над чалавекам, а часам, наадварот, пагаршае яго становішча. Без прозвішчаў і крыніц паказваць агульную сітуацыю – адзін са спосабаў у нашых умовах распавядаць пра ціск на палітвязняў. Актуальнае пытанне даверу медыя, якое публікуе такую інфармацыю.

Хачу падкрэсліць, што ў ціску і рэпрэсіях супраць палітвязняў вінаватыя не журналісты, якія даносяць праўду да грамадства, а тыя, хто іх ладзіць.

«Людзі, якія выконваюць законы, што парушаюць сутнасць права, становяцца злачынцамі»

– Няма ніводнага кейса, каб мы дакладна ведалі, што незалежнае беларускае СМІ напісала пра затрыманага чалавека, суд на гэта спаслаўся і вынес большы тэрмін, чым у іншых выпадках, –  сцвярджае Алег Агееў. – Хутчэй за ўсё, матэрыялы незалежных СМІ, апублікаваныя перад судом, не ўплываюць на сам суд і вырак. Але ж КДБ, міліцыянеры, якія вельмі баяцца агучвання сваіх злачынстваў, запалохваюць зняволеных людзей, што праз артыкулы ў медыя ім давядзецца цярпець здзекі і катаванні. Таму запужаныя людзі імкнуцца пазбягаць згадак у незалежных СМІ, адмаўляюцца даваць інфармацыю.

Алег Агееў. Фота: БАЖ

У Еўропе дзейнічае стандарт General Data Protection Regulation (GDPR), распрацаваны Еўрапейскім саюзам, згодна якому ўзгадваць у медыя пра канкрэтную асобу без яе згоды нельга. Але ж калі ў інфармацыі ёсць грамадскі інтарэс, стандарт GDPR можа быць легітымна парушаны. Грамадскі інтарэс у палітычна матываваным пераследзе любой асобы абгрунтаваны, ён ёсць.

Журналісты без згоды зняволенага могуць пісаць пра палітычны пераслед, і гэта не будзе парушэннем правоў чалавека з пункту гледжання выканання стандартаў.

У Беларусі ўжо няма судоў. Так званыя суды і прысуды выйшлі па-за межы права. Яны яшчэ могуць адпавядаць нацыянальнаму заканадаўству, якое напісана так, што парушае правы грамадзянаў і сутнасць права. Так у нацысцкай Германіі, дарэчы, і было. Нюрбергскі трыбунал гэтаму даў ацэнку: прыгаварыў да пажыццёвых тэрмінаў тых юрыстаў, якія выконвалі нацыянальныя законы, што не адпавядалі сутнасці права. Людзі, якія выконваюць законы, якія парушаюць сутнасць права, становяцца злачынцамі. Гэта частка міжнароднай сістэмы, якая прапісана ў Нюрбергскім трыбунале, і частка міжнародных прававых падыходаў да такіх выпадкаў.

«Раю журналістам атрымоўваць згоду ад сваякаў»

Беларускія спецслужбы заслугоўваюць стаўлення як да групы злачынцаў, якія могуць тварыць, што заўгодна. Мы добра ведаем выпадкі, калі пасля вызвалення былыя палітвязні распавядаюць, што ў карцары ці памяшканні камернага тыпу (ПКТ) іх трымаў не суд. Не суд паўгады дадаў да тэрміну, а менавіта міліцыянеры – праз тое, што СМІ ўзгадваюць пра чалавека. І такіх фактаў досыць шмат. Адпаведна, нашкодзіць публікацыяй і пагоршыць стан чалавека можна лёгка, сілавікі сапраўды гэта робяць. Мы ведаем, што публічным людзям у следчым ізалятары так і казалі, маўляў, падзякуй усім, хто пра цябе піша, мы ўсіх адпускаем, а ты будзеш сядзець да таго часу, пакуль пра цябе будуць пісаць. Міліцыя сваёй беспакаранасцю пераходзіць усе межы, яе ўжо нічога не абмяжоўвае, акрамя ўласных меркаванняў пра «рэвалюцыйную справядлівасць».

У Беларусі за кратамі для палітычных зняволеных створана сістэма масавых катаванняў. Гэта ўжо зафіксавана ў справаздачах ААН. Існуе шэраг крытэраў, што лічыцца катаваннем. І інкамунікада, абмежаванне ад вонкавага свету тых, хто сядзіць за кратамі, – адзін са спосабаў катавання. Беларускія ўлады наўмысна ідуць на гэта. Пра некаторых палітычных зняволеных гадамі няма звестак. Ім забараняюць ліставанне, трымаюць у ПКТ, не выпускаюць на прагулкі, як скончваецца тэрмін – даюць наступны. І гэта сістэматычныя катаванні. Публічнасць зняволенага разам з іншымі фактарамі можа ўплываць на катаванне праз інкамунікада.

Агучу сваю ўласную рэкамендацыю, не пазіцыю БАЖ. Раю журналістам атрымоўваць згоду ад сваякаў, каб хаця б дэлегаваць ім частку адказнасці ад магчымай шкоды. Менавіта праз маральную адказнасць важна атрымоўваць згоду. Каб вырашыць, ці рабіць інфармацыю пра затрыманне ці суд публічнай, варта ўзважваць некалькі фактараў.  Плануе чалавек з’ехаць ці заставацца ў Беларусі. Наколькі зняволены – публічная асоба, якую тэарэтычна можна бараніць публічнай увагай. Разам з тым, пісаць пра палітычных зняволеных абавязкова трэба.

Хорошо 3
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты