Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 бигтех Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование олимпиада-2024 Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Уся прапаганда ўспрымаецца як лухта ды шалупінне»: гісторык пра новаўвядзенні ў беларускай школе

З акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі (Польшча), кандыдатам сацыялагічных навук Аляксеем Ластоўскім Media IQ абмеркавалі, чаго ад школьнікаў хочуць чыноўнікі, што бывае, калі гісторыю пішуць пракуроры, а школу наведваюць сілавікі, і чаму ідэолагі імкнуцца знішчыць крытычнае мысленне ў школьнікаў.

Поделиться:

Аляксей Ластоўскі

З гэтага года усе 10-я класы беларускіх школ пачалі вывучаць гісторыю Беларусі па-новаму. Два асобныя прадметы «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» аб’яднаны ў адзін, для засваення якога і быў напісаны новы падручнік  – «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». У гэтым навучальным годзе школьнікі пройдуць першую частку падручніка, а ў наступным – другую. На думку міністра адукацыі Андрэя Иванца, падручнік павінен «фарміраваць пачуццё павагі да гісторыі і сваёй краіны». Анансавалі, што ў другой частцы падручніка школьнікам распавядуць пра пратэсты 2020 года.

Міністэрства адукацыі працягвае сімуляваць дзейнасць: кожны год уводзяць нейкія рэформы, не думаючы пра дзяцей, губляючы ўсялякі сэнс, – лічыць Аляксей Ластоўскі. – У 10 і 11 класах школьнікі і раней падсумоўвалі і паўтаралі тое, што вывучалі з 5 па 9 класы асобна па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі на больш высокім узроўні абагульнення. Цяпер хіба настаўнікі будуць распавядаць пра тое, што адбывалася ў свеце, а потым, што ў гэты час у Беларусі. Гісторыя Беларусі не адасобленая, існуе ў кантэксце сусветнай гісторыі, таму чарговая рэформа кардынальным чынам не змяняе сэнс выкладання. Пакуль што ёсць доступ толькі да першай часткі падручніка, якая ахоплівае перыяд са старажытнасці і да XIII стагоддзя. Ідэалагічныя выбрыкі чакаем у падручніку для 11-а класа, дзе ўжо хіба ў адпаведнай прапагандысцкай манеры распавядуць пра стаўленне да савецкага ладу, сталінскіх репрэсій, Другой сусветнай вайны, постсавецкай гісторыі. У першай частцы падручніка для 10 класаў захоўваецца традыцыйная падача гісторыі з націскам на беларускую дзяржаўнасць, якая сыходзіць у ранняе сярэднявечча да Полацкага і Тураўскага княстваў, што стварае непарыўную лінію, якая вядзе да сучаснасці. Гэты перыяд найменш пакутуе ад ідэалагізацыі і прапаганды, па ім ёсць кансэнсус і ў грамадстве, і ў навуковых колах.

Гісторыю Беларусі школьнікі вывучаюць таксама і на факультатывах, адзін з іх – «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», які з’явіўся ў мінулым годзе. А з гэтага навучальнага года ва ўсіх класах беларускіх школ штомесяц будзе праходзіць інфармацыйны час на тэму «Генацыд беларускага народа». Для вывучэння выкарыстоўваюць адпаведныя падручнікі і матэрыялы Генеральнай пракуратуры Беларусі. Аўтары курса праводзяць паралель паміж нямецка-фашысцкімі захопнікамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і гвалту сілавікоў. Таксама існуе артыкул Крымінальнага кодэкса Беларусі за адмаўленне генацыду беларускага народа.

– Улады вынайшлі мадэль генацыду беларускага народа для ўзмацнення дзяржаўнага міфа пра Беларусь як краіны-героя і ахвяры ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта частка павароту да гістарычнай памяці, які адбыўся пасля 2020 года, – каментуе падвышэнне ўвагі да факультатыва Аляксей Ластоўскі. – Нават тое, што было напрацавана ў савецкія часы і тое, што загінуў кожны чацвёрты, стала ўжо непрыдатным. І гэта цікавая рэч, калі гісторыю пачынаюць пісаць пракуроры, не прафесійныя гісторыкі, а сілавыя структуры. Вядома, гісторыкі трымаюцца ад гэтага падалей, паколькі спрачацца з пракурорамі небяспечна. Існаванне ў Беларусі падручнікаў па генацыду – беспрэцэдэнтны крок, падручніка па Халакосце ці асобнага курсу няма ў школах Ізраіля ці падручніка генадыцу ў Арменіі. 

Распавядаць дзецям пра масавыя забойствы, знішчэнне людзей, спальванне вёсак трэба вельмі асцярожна, бо гэта можа быць траўматычным досведам для іх. Я бачу асноўную праблему ў тым, што гэтыя падручнікі метадычна не падрыхтаваныя.  Беларусам варта ведаць сваю гісторыю, у тым ліку гісторыю апошняй сусветнай вайны, але ж пытанне, як прэзентуюць і тлумачаць тое, што адбывалася.  Выпрацаваны ідэолагамі канцэпт генацыду беларускага народа ў значнай ступені ўсё спрашчае да сцвярджэння, што нацысты імкнуліся знішчыць беларусаў. Насамрэч усё было нашмат больш складана. Такі канцэпт перамолвае сапраўдную гісторыю ў міф, які выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Пры гэтым знікае мноства актараў з неадназначнай ацэнкай іх удзелу ў вайне (партызаны, Чырвоная армія, мірныя жыхары, армія агрэсара). А таксама праблема маральнага выбару, якая шырока апісана  ў беларускай савецкай літаратуры, напрыклад, у Васіля Быкава. 

Генеральная пракуратура, па чыёй ініцыятыве створаны факультатыў і падручнікі да яго, метадычныя рэкамендацыі, інфармацыйныя дадаткі, не разумее, як працаваць у школе з дзецьмі. Фактычна яны апублікавалі нейкія свае справаздачы, абсалютна не прафесійныя з пункту гледжання гістарыяграфіі. Тое, як гэта зараз пададзена, не адпавядае ніякім педадагічным крытэрыям. Агулам дзіўна, што Міністэрства адукацыі дазваляе сілавым структурам выкарыстоўваць школу як палігон для ідэалагічных эксперыментаў. 

Яшчэ адна навінка гэтага навучальнага года – факультатыў «Азбука маральнасці» для вучняў другога і трэцяга класаў. У праграме «Азбукі маральнасці», як і ў іншых выданнях для выхавання духоўнасці і патрыятызму, ужываюцца паняцці – нацыянальныя каштоўнасці беларускага народа, нацыянальныя духоўныя традыцыі. Але ж адсутнічаюць іх вызначэнні. Аляксей Ластоўскі каментуе асабліваці дзяржаўнага разумення гэтых складаных з’яў.

– Беларуская ўлада вельмі любіць ужываць паняцці «нацыянальныя каштоўнасці», «традыцыйныя каштоўнасці» для супрацьстаяння Захаду з яго каштоўнасцямі, якія нібыта вядуць да дэградацыі грамадства. Такой жа схемай карыстаецца і Расея. Гэта не расейская вынаходніцтва, а кансерватыўных мысляроў на мяжы XIX-XX стагоддзяў кшталту Фердынанда Цённіса ці Освальда Шпенглера, якія выступалі за захаванне традыцыйнага ладу жыцця ў часы мадэрнізацыі. Але беларускае грамадства ўжо даўно не з’яўляецца традыцыйным. Традыцыйным было вясковае грамадства з каштоўнасцямі сям’і, працы, грамады, якая кантралюе агульныя дзеянні. Беларуская вёска, як і іншыя інстытуты традыцыйнага грамадства, як то царква, сям’я, грамада, знішчаліся ў часы калектывізацыі і далей пасля Другой сусветнай вайны. Сёння беларуская вёска не з’яўляецца асяроддзем традыцыйных каштоўнасцяў, нацыянальных традыцый, беларускай мовы. 

Беларускае грамадства зараз  мае часткова тыя каштоўнасці, якія паўсталі пасля працэсаў савецкай мадэрнізацыі, а часткова – постмадэрнісцкія, якія лучаць з заходнім светам. Сёння беларускае грамадства ўрбанізаванае, са слабой роляй рэлігіі і сям’і, што бачна па вялікай колькасці разводаў і катастрафічна нізкім узроўні нараджальнасці. І для ўзмацнення ролі сям’і заклікаў ці выхавання маральнасці ў школах недастаткова, неабходна змяняць каштоўнасці, а гэта не так і проста. Улады спрабуюць націскаць на рычагі дысцыплінавання, але ж гэта выглядае толькі пустымі формуламі, уся прапаганда ўспрымаецца як лухта ды шалупінне.

Пасля 2020 года актыўная моладзь працягвае з’язжаць з краіны, і гэта заўважны працэс. А Беларусь яшчэ не аднавіла колькасць свайго насельніцтва пасля апошняй самай цяжкой дэмаграфічнай страты – Другой сусветнай вайны. Гэта вынік кіравання ўлады, Беларусь усё больш і больш пагружаецца ў дэмаграфічную яму і стагнацыю.

Для таго, каб не весціся на прапаганду і ідэалогію, якую транслююць у школе, Аляксей Ластоўскі раіць найперш больш самастойна чытаць даследванні па гісторыі і культуры Беларусі. У беларускай інфармацыйнай просторы процьма якасных крыніц інфармацыі, у тым ліку і электронных, кніг, часопісаў, артыкулаў, юцьюб-каналаў. Да прыкладу, праект «Будзьма беларусамі» зрабіў падборку відэапраектаў для беларускіх школьнікаў.

Подпишитесь на рассылку MediaIQ

Разоблачения фейков, аналитика, интервью и многое другое — раз в неделю в вашем почтовом ящике
Подписываясь на рассылку, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности
Хорошо 1
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты