Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Юрыст: «Рэдакцыі павінны клапаціцца пра бяспеку сваёй аўдыторыі»

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Алег Агееў нагадвае ў інтэрв’ю Media IQ, як жыхарам Беларусі захоўваць бяспеку, чытаючы матэрыялы, прызнаныя экстрымісцкімі, і як у гэтым могуць дапамагчы СМІ.

Поделиться:

«Беларускі прававы дэфолт і палягае ў адсутнасці органа, які б абараніў правы людзей»

– Артыкул 19.11 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. Як адрозніць захоўванне і захоўванне з мэтай распаўсюду, напрыклад, кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», прызнанай экстрэмісцкай? 

– Няма прававых дакументаў, якія рэгулююць  розніцу паміж захоўваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і захоўваннем з мэтай распаўсюду. Калі міліцыя падчас вобшука  знаходзіць экстрэмісцкія матэрыялы, то складае пратакол пра захоўванне з мэтай распаўсюду. Суд гэта ніяк не абгрунтоўвае, дае 15 содняў па артыкуле. Праблема не ў тым, што няма закона, а ў тым, што няма органа, у які можна паскардзіцца. Беларускі прававы дэфолт і палягае ў адсутнасці органа, які б абараніў правы людзей. Ні суды, ні міліцыя, ні пракуртура не бароняць правы грамадзянаў, а з’яўляюцца ланцугом адной карнай сістэмы.

Працэдура ўключэння ў спіс экстрэмісткіх матэрыялаў апошнім часам адбываецца так: спачатку міліцыя прыходзіць да чалавека, якога трэба пасадзіць, знаходзіць ў яго нешта, што не падабаецца, потым прызначаецца ўмоўная  экспертыза, камісія па ўнясенню ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіць экстрэмізм, суд пацвярджае і ўносіць у спіс,  потым чалавека прыцягваюць да адказнасці.

У выпадку з онлайн-СМІ ці тэлеграм-каналамі прызнаюць матэрыялы, распаўсюджаныя праз пэўную онлайн-крыніцу. То бок у медыя знаходзяць 2-3 публікацыі, накіроўваюць у камісію, якая прызнае наяўнасць у гэтых матэрыялаў экстрэмізма, суд прызнае ўвесь канал экстрэмісцкім.

Олег Агеев. Фото: Вероника Белова, «Салідарнасць»

Алег Агееў. Фота: Вераніка Бялова, «Салідарнасць»

– Ці можна перасылаць поштай кнігу Бахарэвіча «Сабакі Эўропы»?

– Перасылка поштай будзе прызнана распаўсюдам, калі кнігу перахопяць. Але ж пошта ўнутры краіны не ўскрывае пасылкі згодна з таямніцай  поштовай  сувязі. Калі пра гэта стане вядома міліцыі, распаўсюдам будзе лічыцца даць пачытаць кнігу сябру, перавозіць  па Беларусі і за мяжу ў асабістых рэчах, чытаць такую кнігу ў грамадскіх месцах, любая іншая форма дэманстравання.

– Калі ў мяне знойдуць кнігу, якую я ўзяла ў бібліятэцы яшчэ да таго, як твор быў прызнаны экстрэмісцкім, ці прыцягнуць да адказнасці?

– Мэта палітычнага пераследу – любымі сродкамі прыцягнуць да адказнасці людзей, якія захоўваюць матэрыялы, неўпадабаныя дзяржаўнымі ўстановамі. У ГУБАЗіКу ўжо адкрыта заявілі, што «Фармальна адказнасць прадугледжаная толькі за распаўсюд, гэта значыць перасылку матэрыялаў іншым асобам. Але мы цудоўна разумеем, што калі чалавек такім цікавіцца, значыць, у яго знойдуцца і іншыя парушэнні. Фармальная адсутнасць складу – гэта не нагода ігнараваць парушальніка». Гэтая заява – яскравае сведчанне прававога дэфолту ў Беларусі, які маніторынгі «Вясна», БАЖ і іншыя арганізацыі даказваюць лічбамі.

– Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прадмову Язэпа Янушкевіча да збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і некалькі твораў з гэтага зборніка – «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда». Як цяпер захоўваць кнігу, асобныя творы з якой прызнаныя экстрэмісцкімі? 

– Звычайна прызнавалі кнігі цалкам, як Някляева, Геніюш, Арсеньеву з серыі «Беларускі кнігазбор». У выпадку з Дунінам-Марцінкевічам – незразумела. У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў кніга апісаная разам з ISBN, як і ў выпадку астатніх кніг. Калі знойдуць гэты том, прыцягнуць да адказнасці ці не? Я перастаў разумець логіку, хутчэй за ўсё на практыцы экстрэмісцкай будзе прызнавацца  кніга цалкам.  Нізкая прававая абгрунтаванасць дзеянняў улады не дазваляе зрабіць прававы аналіз,  прадугледзець рызыкі і наступствы. Каб разлічваць рызыку, трэба сыходзіць з найбольш цяжкага сцэнарыя,  ён найбольш верагодны.

«У міліцыянта свой план, яму ўсё роўна, што і дзе сказаў ідэолаг»

– У артыкуле 19.11 прадугледжаны розныя памеры штрафа за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў для ІП, юрыдычных і фізічных  асобаў.  Умоўна, калі я маю ІП і на мяне склалі пратакол за распаўсюд эстрэмісцкіх матэрыялаў, мяне прыцягнуць да адказнасці  ў якасці ІП ці фізічнай асобы? 

– Юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў прыцягваюць да адказнасці, калі яны прадаюць, распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы, умоўна, кнігі, ад імя юрыдычнай  асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка ці перавозяць іх з накладнымі. Але ж зараз так ніхто не робіць.  То бок толькі ў тым выпадку, калі распаўсюд частка прафесійнай дзейнасці, да адказнасці прыцягваюць ІП ці юрасобу. СМІ менавіта як юрыдычную асобу – рэдка прыцягваюць. Нават калі матэрыялы пэўнага медыя прызналі экстрэмісцкімі, то прыцягваюць да адказнасці журналістаў за распаўсюд.

– У матэрыялах для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за чэрвень 2023 года чытаем: «Следует отметить, что гражданам, которые из банального интереса или любопытства читают запрещённые каналы, признанные экстремистскими материалами, уголовная либо административная ответственность не грозит». 

– Яны хлусяць: пагражае. Тое, што піша ідэолаг, і тое, што ў пратаколе піша міліцыянт, а потом капіруе суд, не перасякаецца. Ідэолагі, прапагандысты прыдумляюць сваё, а суды – сваё, яны ніякім агульным цэнтрам не кіруюццца. У міліцыянта свой план, яму ўсё роўна, што і дзе сказаў ідэолаг.

Палітычна матываваны пераслед кіруецца наступнымі устаноўкамі: ёсць чалавек, якога трэба пасадзіць, значыць, трэба прыдумаць, за што яго пасадзіць. Лайк пад экстрэмісцкім матэрыялам, захаванне  ў абраным у браўзеры, захаванне на кампутары  лічыцца захоўваннем з мэтай распаўсюду. Апошні раз журналіста прыцягнулі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў з выдаленай асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы. 3 гады таму ён выдаліў старонку, на якую перапосціў свой фотаздымак у цішотцы з пагоняй, зроблены ў 2014 годзе недзяржаўным СМІ.  У акаўнце любога беларуса, які карыстаўся інтэрнэтам, можна знайсці сляды экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Асобна я б хацеў нагадаць пра этычную адказнасць медыя, якія ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў і экстрэмісцкіх матэрыялаў, перад чытачамі. Мне падаецца, рэдакцыі павінны клапаціцца пра бяспеку сваёй аўдыторыі і папярэджваць, каб людзі ў Беларусі не захоўвалі матэрыялы, не лайкалі, не рабілі перапосты, не дзяліліся з сябрамі, на данацілі. Мне бачыцца, што гэта мусіць быць зразумела чалавеку, які першы раз чытае выпадковы матэрыял і нічога не ведае пра СМІ. Шэраг медыя гэта робіць, але ж не ўсе.

Хорошо 6
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты