Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Чествование книги в Минске подтверждает миролюбивую политику Беларуси»: дзяржаўныя СМІ і чыноўнікі пра ХХХІ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш.

Па версіі дзяржаўных тэлеканалаў, Беларусь друкуе кніг больш, чым Еўропа, заўважылі Media IQ.

Поделиться:

Фота: БелТА

«Единственный источник исторической правды»

17 сакавіка завяршылася ХХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Улады цалкам падпарадкавалі сабе выставу і выкарыстоўвалі яе, як і іншыя значныя мерапрыемствы, для прасоўвання і падтрымкі дзяржаўнай ідэалогіі.

«Один из инструментов идеологического воспитания – литература. Слово в наше время превратилось важное и мощное оружие пропаганды. Да и вообще, зрелое общество должно быть думающим и читающим. Интернет и социальные медиа конкурирует с книгами за читателя», – агучвае сваё меркаванне ў выніковым рэпартажы пра выставу СТБ. Тэлеканал АНТ таксама ацэньвае кнігі з Мінскай выставы як «единственный источник исторической правды».

Адзін з папулярных наратываў, які гучаў ад міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, а за ім паўтаралі і дзяржаўныя СМІ, акурат пра супрацьстаянне друкаванай кнігі і Інтэрнэту. Гэта штучна створаны кантраст, які існуе толькі ў свеце беларускай дзяржаўнай прапаганды.

«Интернет зачастую исполняет злую миссию, распространяя лживую, недостоверную и даже вредную информацию о наших странах, народах и исторической правде. В такой период информационного противостояния книга остается единственным незыблемым источником достоверной информации, исторической правды, художественной правды, рассказывающей о жизни, культуре, быте и экономике наших стран», – цытуе БелТА Уладзіміра Пярцова.

Дзяржмедыя распавядаюць пра прэзентацыі новых кніг на галоўныя тэмы сёлятней выставы: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбары прэзідэнта Беларусі. Прапаганда прасоўвае менавіта новыя выданні пра Другую сусветную вайну, не гледзячы на вялікую колькасць напісаных раней выбітных твораў, у тым ліку і дакументальных. Менавіта на дакументалістыку пра Другую сусветную вайну робяць акцэнт дзяржаўныя выдавецтвы.  Верагодна, ваенная беларуская дакументальная і мастацкая класіка  транслюе не тыя наратывы, якія сёння неабходны беларускаму кіраўніцтву. Разам з тым, Уладзімір Пярцоў сцвярджае: «Печатная книга остается единственным полноценным, полнокровным источником информации, который не перепишешь и не переделаешь. Это ответственный источник информации, ответственный хранитель истории». 

Кнігі «Генацыд беларускага народу. Карныя аперацыі», «Апошнія сведкі», «Дзеці вайны. Іх дзяцінства скончылася летам 1941» утрымліваюць аповеды сведкаў апісаных падзей. Кнігі Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч таксама агучваюць галасы жывых людзей, якія бачылі вайну на ўласныя вочы.  Да гэтых твораў арганізатары кніжнай выставы, чыноўнікі і дзяржаўныя медыя не звяртаюцца. Цікава, што выдавецкі праект БелТА  сумесны з Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам юстыцыі Беларусі «Апошнія сведкі» мае такую ж назву, што і  адна з кніг беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры  Святланы Алексіевіч. У творы пісьменніца сабрала дзіцячыя ўспаміны пра вайну.

«Беларусь – одна из самых читающих стран»

У сюжэтах пра кніжны кірмаш беларускія дзяржаўныя медыя апісваюць яе вялікія памеры, значнасць, дасягненні кніжнага рынку Беларусі. Але ж ні журналісты, ні чыноўнікі не агучваюць даставерных, дакладных, вартых даверу лічбаў. ДзяржСМІ ў пазітыўнай канатацыі паўтараюць, што ў  міжнароднай выставе бяруць удзел 20 краінаў і не ўзгадваюць, што гэта лічба паменшыла з 2019 года, калі краінаў-удзельніц было 37.

«Отрадно, что сегодня Беларусь – одна из самых читающих стран, и цифры это подтверждают. Книжные тиражи за последний год выросли», – без спасылкі на крыніцы сцвярджае СТБ. У рэйтынгах самых чытаючых краінаў свету і Еўропы з розных крыніц Беларусі нідзе няма ў топе.

«Показатели впечатляют: по объему издаваемых тиражей книг на человека наша страна в лидерах не только в СНГ, но и в целом на европейском континенте. На одного жителя страны приходится 2,35 экземпляра. Растет также интерес к чтению среди молодежи», – транслюе свае ўласныя ацэнкі АНТ. Медыя не параўноўвае паказчыкі беларускага кніжнага рынку і еўрапейскага, ці з асобнай краіны Еўропы. За 2022 год у Беларусі было выдадзена 8,586 кніг і брашур тыражом у 20 млн экзэмпляраў. Гэта адзін з найменшых паказчыкаў за апошнія 10 гадоў, згодна з дадзенымі Белстата, пра што дзяржаўныя СМІ не ўзгадваюць.  Беларускія дзяржаўныя СМІ на фоне ацэнак пра поспехі беларускага кнігадруку не ўзгадалі, што ўлады ліквідавалі беларускія прыватныя выдавецтвы  «Лімарыус», «Янушкевіч», «Галіяфы» і «Кнігазбор».

Германія ў 2022 годзе выдала 64,278 назваў кніг, а  агульны аб’ём продажаў у кніжнай галіне склаў 9,44 млрд еўра. Па гэтаму паказчыку Германія займае 4 месца ў свеце. Пры параўнанні сітуацыі на нацыянальных кніжных рынках, еўрапейскі статыстычны камітэт арыентуецца на аб’ём продажаў, што значыць, на якую суму набылі кніг жыхары пэўнай краіны, а не агульны тыраж, як гэта робяць беларускім чыноўнікі і СМІ. Тыраж, як гэта было ў выпадку з кнігай  «Генацыд беларускага народу. Карныя аперацыі», якая выйшла накладам 20 тысяч асобнікаў, можа быць дзяржаўнай замовай і не сведчыць пра цікаваць людзей да кнігі.

«Чествование книги в Минске подтверждает миролюбивую политику Беларуси».

Міжнародная кніжная выстава не стала выключэннем, і беларускія чыноўнікі скарысталі факт яе правядзенне, каб стварыць штучны кантраст паспяховай Беларусі з краінамі Захаду і пахваліць афіцыйную палітыку. Так, Пярцоў сцвярджае, што «Чествование книги в Минске подтверждает миролюбивую политику Беларуси».

«В день, когда мы чествуем книгу, хочется отметить, что в тот период, когда на Западе кто–то вкладывает деньги в формирование вооруженных объединений у наших границ, на юге идут военные действия, мы в Минске отмечаем праздник книги. Мы чествуем культуру книгопечатания, книгоиздания и высокого литературного слова. Наверное, это и есть подтверждение удачной миролюбивой политики, которая проводится в нашей стране под руководством нашего Президента»,сказаў Уладімір Пярцоў.  Разам з тым,  Германія праводзіць два найбуйнейшых кірмаша ў Заходняй Еўропе Франкфурцкі і Лейпцыгскі.

Хорошо 2
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты