«Беларусы не вучаць беларускую. Яны яе ўзгадваюць». Твіты пра мову
Што пішуць беларусы пра родную мову ў X (былы Twitter)? Media IQ працягвае даследванне дыскурсу гэтай сацсеткі, распачатае ў мінулым годзе – з нагоды Дня роднай мовы.
Перш за ўсё міжнародны Дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, становіцца для беларусаў нагодай звярнуць увагу на моўнае пытанне ў Беларусі. Карыстальнікі X звычайна рефлексуюць праз іранічныя жарты.
Ну шо, пабалакаем дзеля свята адзін дзень на роднай?
— Señor Mikitas (@nedvrk) February 21, 2024
Гэты год — высакосны, таму сёлета ў мяне 366 дзён роднай мовы.
— Міхась Ільін (@m_for_mixacb) February 21, 2024
А часам заўважаюць сумныя трэнды.
Кафэ «Бярозка» зрусіфікавалася(( pic.twitter.com/J6CXjMUJAV
— ALIAKSEI DUZHY (@ADuzhy) February 21, 2024
З якога часу вы вырашылі, што ўстаўляць украінскія словы ў беларускую мову – гэта штосьці лепшае, ніж расійскія і польскія словы ў беларускай?
— Pčv (@paczvarny) May 29, 2023
Мяне тут пыталі да свята запісаць ролік, чаму я лічу, што беларуская мова — родная. А я не запісаў (прабачце) таму што не знайшоў адказу, бо я, як і большасць, вырас ужо цалкам у рускай мове. Затое адказы, чаму беларуская павінна стаць роднай, зараз паўсюль
— Экс-Джыпсінкоў (@gypsynkov) February 21, 2023
Родная мова абуджае моцныя пачуцці – асабліва ў эмігрантаў.
Напісаў у тэхпадтрымку А1 па-беларуску і мне адказалі па-беларуску. Так прыемна, быццам да Радзімы дакрануўся. Пытанне не вырашылі, канешне, але ад гэтага адчуванне Радзімы толькі ўзмацнілася.
— Radzevich (@radzevich_) June 15, 2023
Часам беларуская аказваецца нечакана карыснай.
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі ў Польшчы.
— Міхась Ільін (@m_for_mixacb) May 11, 2023
Як бы там ні было, варта адзначыць: беларусы захапляюцца сваёй мовай.
— Як назавем нашую краму?
— Як-небудзь пяшчотна…
— ні слова больш! pic.twitter.com/0RwaAKImiY— Антось Мартыненка (@MartynenkoAnton) February 18, 2023
Родная мова дазваляе ствараць унікальную гульню слоў.
Дзік пік! pic.twitter.com/fpr4lpj4tV
— Сычья сущность (@amebakin) February 18, 2024
Жэле вечна! pic.twitter.com/US1FIPnhfu
— KYKY.ОRG (@kykyorg) April 7, 2023
Беларусы не вучаць беларускую мову.
Яны яе ўзгадваюць.
— Denise Vasilqou (@vasilkov) July 28, 2023