Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Пра штогадовы люты «мужчынскі» трэш 23 лютага ў дзяржСМІ

«Дзень абаронцаў Айчыны – сімвал нязломнага духу беларускага народа», – заявіў 22 лютага 2023 года падчас урачыстага сходу і канцэрта, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Пры чым тут гэтая дата, навязаная дзяржСМІ і пры чым тут беларусы – разбіраецца Media IQ.

Поделиться:

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі насуперак сваёй нібыта «мірнай» рыторыцы ўсё болей скачваецца ў бездань па сутнасці рэінкарнацыі савецкага мілітарызму. І калі ў звычайныя дні такая рыторыка хаваецца ў Эзопавай мове, то ў перыяд святкавання Дня абаронцаў Айчыны прапаганда абыходзіцца без эківокаў. Пераканацца ў гэтым можна, перачытаўшы паведамленні інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА аб зваротах Аляксандра Лукашэнкі з нагоды свята: «Наша армія – надзейны шчыт дзяржавы» (23.02.2021), «Лукашэнка лічыць Узброеныя Сілы гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі» (23.02.2022), «Лукашэнка: армія Беларусі застаецца сапраўды народнай» (23.02.2023).

Сённяшняе віншаванне з гэтай датай дадае і больш шырокі ў прасторава-геаграфічнай катэгорыі сэнс, бо ўзгадваюцца «доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў», то бок удзельнікаў савецкай інтэрвенцыі ў 1979-1989 у Афганістан і «па ўсёй планеце».

Пры чым тут «абарона Айчыны» да Афганістана? Пры чым тут уся планета? Як гэта звязана з суверэнітэтам Беларусі?

У выпуску праграмы «Код личности» за 21.02.2024 на YouTube-канале СБ ТВ з прамовамі перад маладымі навучэнцамі выступіў палкоўнік Андрэй Багадзель, намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі па вучэбнай і навуковай рабоце. Прамоўца на ўласным прыкладзе даводзіў маладым людзям, якім ёсць код абаронцы Радзімы. Па сутнасці, аніякай канкрэтыкі – як і ў матэрыяле СТВ, дзе ён заявіў, што «армия и народ у нас в стране едины». Пра сутнасць гэтага адзінства зноў жа практычна анічога канкрэтнага.

«Нараджэнне Чырвонай Арміі ці першы бой з немцамі 23 лютага 1918 пад Псковам», карціна В. Дмітрыеўскага, І. Еўсцігнеева, Г. Пракапінскага (1954)

Варта адзначыць, што адсылкі да канкрэтных гістарычных падзей, на якіх базуецца гэтае дзяржаўнае свята, прапагандысцкая машына не дае. Толькі вышэй прыведзеныя пустыя паводле сэнсу афіцыёзныя фармулёўкі.

Лаканічнае тлумачэнне падзей 23 лютага 1918 г. з улікам ваеннай спецыфікі даў даследчык беларускай вайсковасці ХХ стагоддзя Юрась Юркевіч у сваім допісе ў Facebook за 23.02.2017 год. Вось некалькі галоўных тэзісаў гісторыка аб тым, чаму гэта не свята ані беларускіх мужчын, ані дзень Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь: «Так, панове, не маем мы асаблівага дачынення да стварэння Чырвонай арміі недзе пад Нарвай, ці Псковам, як гэта было запісана ў савецкіх падручніках. Ужо значна пазней я бачыў на свае вочы сарамлівы каменны помнік каля чыгункі ў эстонскім горадзе Йыхві, дзе “адзначыўся браняцягнік чырвонаармейцаў, які прымусіў адступіць нямецкія войскі” 23 лютага».

Таксама Юркевіч тлумачыць, што  23 лютага не магло быць святам воінскай славы, бо:

«1) таварны цягнік з мяшкамі з пяску (так званы “бронецягнік Чырвонай арміі”, які паводле савецкіх наратываў прымусіў адступіць немцаў 23.02.1918 – М. Ш.) ніяк не дацягваў да сучаснага разумення бронецягніку”;

2) першымі чырвонаармейцамі сталі дабраахвотнікі-пралетарыі з Пуцілаўскага завода, не рэгулярная армія; 

3) гэты адзін з першых баёў яшчэ нерэгулярнай Чырвонай арміі ніяк не можна назваць пераможным, бо пасля кароткага адступлення немцаў, пагналі чырвоанаармейскі цягнік да Нарвы і за раку ў Расею».

Гісторык спасылаецца на поўны збор твораў Леніна (т. 35, с. 393), дзе той абурыўся, даведаўшыся пра панічныя ўцёкі 23 лютага: «…мучительно позорное сообщение об отказе защищать позиции, об отказе защищать даже Нарвскую линию, не говоря уже о бегстве, хаосе, безрукости, разгильдяйстве».

І вось на гэтым усім будуецца афіцыёз і робіцца столькі шуму. У той час, як нават рэальным падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі адводзіцца месца ў лепшым выпадку на старонках школьнага падручніка.

Дата 23 лютага з боку дзяржСМІ не падмацаваная па сутнасці анічым канкрэтным, нават не робяцца спробы. Яна проста падаецца як савецкая традыцыя, якая існуе для «аб’яднання грамадства» пад мілітарысцкімі лозунгамі.

Мілітарызацыя свядомасці – гэта працэс, падчас якога ваенныя каштоўнасці і ваеннае мысленне актыўна ўкараняюцца ў грамадскую свядомасць, што можа мець значны ўплыў на нацыянальную ідэнтычнасць і грамадскія адносіны. Праз гістарычныя і сучасныя падзеі мілітарызацыя можа стаць інструментам умацавання пэўнай ідэалогіі або падтрымкі палітычнага рэжыму.

Хорошо 3
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты