Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Без права на перапіску. Сёлета «Словам года» стала «інкамунікада»

Журналісты «Радыё Свабода» разам з мовазнаўцамі вылучаюць кароткі спіс словаў, каб абраць «слова года». Карыстальнікі сацыяльных сетак галасавалі за пэўнае слова, мавазнаўцы вялі грунтоўныя абмеркаванні ў каментарах.  Ужо ў 11-ы раз вызначаецца «беларускае слова года»: зусім новае, або з новым значэннем, або вельмі важнае сёлета. У 2024 годзе першае месца (26,5 % галасоў, з адрывам ад наступных) заняло слова «інкамунікада», што азначае поўную ізаляцыю, пазбаўленне сувязі са знешнім светам.

Поделиться:

Гэта сведчыць аб тым, што аўдыторыі «Радыё Свабоды» блізка тэма палітычных зняволенных, яны гатовыя разбірацца і чытаць адпаведныя матэрыялы. Цягам 2024 года гэта слова шмат разоў з’яўлялася ва ўсіх незалежных беларускіх медыя.

Пра ўтрыманне палітвязняў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада) казала калегія адвакатаў Нью-Ёрку (ЗША) у сувязі з працяглымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. The Washington Post у сваім матэрыяле заклікаў свет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязні, ад якіх няма звестак, жывыя, і пісаў пра іх утрыманне у рэжыме інкамунікада. Гэта слова ў размовах пра палітычных зняволенных у Беларусі гучала на Кангрэсе па правах чалавека ў Празе, у Радзе правоў чалавека пры ААН, пад час 132-й сэсіі Працоўнай групы ААН. У размовах лідаркі беларускага дэмактарычнага руху Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Польшчы Анджэям Дудам, з міністрам замежных справаў Аўстраліі Аляксандрам Шаленбергам, і іншымі. І гэта толькі зусім малая частка такіх абмеркаванняў.

«Радыё Свабода», «Наша Ніва», Euroradio, Зеркало, Reform і іншыя публікуюць ананімныя аповеды людзей, чыі сваякі-палітзняволеныя ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада: забаронены сустрэчы і перадачы, не прыходзяць лісты. «Радыё Свабода» разважала, як  Лукашэнка вярнуў у турмы для палітычных сталінскія парадкі.

Пра ўсё гэта беларусы могуць даведацца толькі з незалежных СМІ. Беларускія дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя, якія працягваюць працу ўнутры краіны, зусім не ўзгадваюць слова «інкамунікада». Нават у прапагандыскіх тэлеграм-каналах ва ўласцівай для іх абразлівай манеры. Для медыйнай прасторы дзяржаўнай прапаганды слова «інкамунікада» не існуе. Гэта яшчэ раз падкрэслівае прорву паміж рэчаіснасцю і тым інфармацыйным вакуумам, які ствараюць дзяржаўчыя СМІ для сваіх чытачоў. Слова «палітзняволены» дзяржмедыя таксама не ўжываюць у прамым сэнсе, яно з’яўляецца ў матэрыялах ў двукоссі і са знявагай.

Сёння ў Беларусі ў турмах у рэжыме інкамунікада ўтрымліваюць Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча і шмат іншых палітычных зняволенных, чые імёны не называюць з мэты бяспекі.

Подпишитесь на рассылку MediaIQ

Разоблачения фейков, аналитика, интервью и многое другое — раз в неделю в вашем почтовом ящике
Подписываясь на рассылку, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности
Хорошо
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты