Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 бигтех Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование олимпиада-2024 Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Балючыя пытанні. Частка 1. Хто прадстаўляе Беларусь: Лукашэнка ці Ціханоўская? 

Media IQ зрабіў цыкл дыскусій, дзе беларускія і ўкраінскія эксперты спрабавалі шукаць адказы на балючыя для беларусаў і ўкраінцаў пытанні. Яны звязаныя з саўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, з тым, як украінскае грамадства і ўлады ўспрымаюць рэжым Лукашэнкі і беларускія дэмакратычныя сілы, і не толькі.

Суразмоўцы першай дыскусіі – беларускі палітычны аналітык Арцём Шрайбман і дыпламат, былы міністр замежных справаў Украіны Уладзімір Агрызка.

Поделиться:

Хто дапамог Расеі напасці на Украіну: беларусы ці Рэспубліка Беларусь?

Уладзімір Агрызка: На Україну напала агресивна Росія. Тут давайте бути максимально чіткими. Це російський імперіалізм у своєму найогиднішому вигляді напав на Україну, напав на, власне, країну, яка жодним чином, ні за яких обставин не планувала і не збиралася нападати ні на кого.

Знаєте, що нас об’єднує з білоруським народом? Це наша миролюбність. Так, в історії України були різні періоди, коли наші предки зі зброєю в руках відстоювали свою незалежність. Але за своїм характером ми, українці, є народом миролюбним, народом, який створює, а не знищує. Тому напала, безумовно, московитська орда, але вона сильно пожалкує через це. А щодо того, був це білоруський народ чи режим? Ну, очевидно, ми говоримо про режим. Але якщо ми цю тему будемо трішечки пізніше розвивати, я вам скажу дещо інше в цьому контексті.

Арцём Шрайбман: Натуральна, асноўны саўдзельнік агрэсіі з беларускага боку – гэта беларускія ўлады. Але беларускія ўлады не існуюць у вакууме, беларускія ўлады – гэта таксама прадстаўнікі часткі беларускага грамадства, і, на жаль, мы не мусім неяк спіхваць з сябе, адмаўляцца ад адпавядальнасці, ад адказнасці за тое, што робіць частка нашага грамадства, якой з’яўляюцца тыя ж вайскоўцы, якія дапамагаюць расіянам атакаваць Украіну, тыя ж міліцыянеры, якія падаўляюць антываенны супраціў у Беларусі, тыя ж спецслужбы.

І таму гэта цяжкае пытанне для Беларусі, для беларусаў.

Нам, беларусам, яшчэ, я думаю, наканавана даволі шмат гадоў рэфлексаваць на тэму ступені адказнасці кожнага, маральнай адказнасці і іншых відаў адказнасці.

Але я лічу, што гэта не бінарнае пытанне, дзе можна сказаць – альбо рэжым, альбо народ. Беларускі народ сёння падзелены. Так, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, не мае падтрымкі большасці. Так, ён не перамог, а хутчэй за ўсё, прайграў на выбарах 20-га года. І так, гэта азначае, што гэта не дзеянні ад імя ўсяго народу. Але, тым не менш, тое, што частка нашага народу саўдзельнічала ў агрэсіі — таксама пытанне, пра якое не варта забываць.

Каго сёння можна лічыць лідарам беларускага народа?

У.А.: На мою особисту думку, сьогодні лідером білоруського народу є білоруський народ. Пояснюю. Можна формально призначати когось, можна когось називати лідерами, але я думаю, що вони ще себе остаточно, чітко і ясно не проявили. Це відбудеться, на мою думку, після того, як справді героїчні Збройні Сили України здолають і зламають хребет цьому путінському дракону, путінському ведмедю, путінському змію, як хочете його можете називати.

Коли путінський режим розвалиться, саме тоді білоруси запропонують ту еліту, ті сили, тих особистостей, які реально зможуть сказати: «Ми готові повести білоруське суспільство геть від задрипанки Москви», як казав на початку ХХ століття один літератор. Поки що це теоретичні вправи, можна називати одних-інших, але поки що мені здається, що це буде надто теоретична дискусія.

Якщо ми хочемо, щоб ця дискусія перетворилася в якісь практичні дії, то нам потрібно буде аналізувати нову ситуацію, яка складеться вже після поразки путінського режиму.

А.Ш.: Таксама лічу, што сёння, у адрозненне нават ад не толькі ўкраінскага грамадства, але нават і ад расейскага грамадства беларусы застаюцца вельмі падзеленай нацыяй, вельмі падзеленым народам. Не ў тым сэнсе, што гэта нейкія суадносіны роўных паловаў народа паміж сабой, фіфці-фіфці. Не. Гаворка ідзе не пра гэта. Але ў грамадстве няма кансэнсуснага ўспрыняцця таго, хто ёсць прадстаўніком гэтага грамадства. І няма нават не тое каб падтрымкі кагосьці з палітыкаў ці структур, якая была б кансэнсуснай, гэта нармальна, гэтага няма ні ў якім грамадстве амаль што. Але нават няма агульнага ўяўлення пра легітымнасць таго ці іншага кіраўніка, лідара, прадстаўніка.

І вось гэта тое, што Беларусь адрознівае ад большасці грамадстваў сусвету. І таму, я лічу, што зараз гэтае пытанне сапраўды заўчаснае. На жаль, беларускае грамадства ўжо хутка будзе як 30 гадоў пазбаўлена магчымасці зрабіць гэты выбар на дэмакратычных выбарах, як гэта звычайна адбываецца. Хутчэй за ўсё, паўтаруся, у 20-м годзе Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах, але, на жаль, мы не можам быць упэўненымі, што дагэтуль ейная падтрымка тоесная той падтрымцы, якую яна атрымала на тых выбарах. Таму гэты адказ зараз, напэўна, у мяне будзе на гэтае пытанне трошкі іншым, чым вы б запыталіся ў мяне тры гады таму.

З кім Украіне весці перамовы ў Беларусі і ці варта весці іх увогуле, пакуль ідзе вайна?

У.А.: Війна не закінчена – це правда. Війна є надзвичайно важкою і кривавою. Лише від того, наскільки ми, українці, можемо, об’єднавшись і всередині, і отримавши всю необхідну допомогу ззовні, швидко подолати цю війну, залежить майбутнє України. Не лише майбутнє Білорусі, але, я думаю, що якщо дивитися на проблему глобально, то і світовий глобальний розвиток на наступні десятиліття. Тому виходячи з такого бачення ситуації, я думаю, що сьогодні першочергово слід акцентувати увагу на всіх можливих засобах і заходах, які допоможуть Україні перемогти, бо сьогодні саме в Україні вирішується доля не лише України, але і західної цивілізації.

Саме тому я переконаний, що ми не програємо, тому що не програє демократія тоталітаризму. Якщо так станеться, це буде катастрофою для всіх нас, для всіх тих, хто вважає, що жити треба за правилами, що треба мирно співпрацювати, а не перетворюватися на імперського звіра, який намагається завоювати своїх сусідів. Тому я думаю, що доти буде важко говорити про якісь деталі, але вже зараз треба готувати наших західних партнерів до того, що Росія має бути трансформована, що це утворення є загрозою для всього демократичного світу, що зі зникненням цієї загрози зникне величезна кількість проблем як регіонального, так і глобального характеру. Що те, що утвориться на постросійському просторі, не буде ядерним, не буде мілітаризованим, а поступово, через покоління, перетвориться на територію, яка почне більш-менш нормально розвиватися. Тому я думаю, що зараз ми маємо говорити саме про це.

А.Ш.: Я не думаю, што гэта мая справа – даваць парады Украіне і ўкраінцам, з кім ім весці перамовы нават сярод беларусаў. Здаецца, калі паглядзець на гэта з пункту гледжання палітычнага аналізу, у тэорыі, трэба весці перамовы, не кажучы пра Украіну, а ўвогуле, калі ты разумееш, што гэтыя перамовы могуць мець плён і згуляць на нейкую важную мэту. І таму, калі Украіна вырашае, што Лукашэнка яшчэ нешта кантралюе, напрыклад, удзел ці неўдзел, ці ступень удзелу беларускай арміі ў гэтай вайне, то я не бачу ні маральных, ні нейкіх іншых перашкодаў, каб весці з Лукашэнка нейкія размовы, якія б мінімізавалі рызыкі яшчэ і беларускага ўварвання вайсковага ці саўдзелу сваімі жаўнерамі.

Пры тым таксама, я лічу, што трэба разумець, што беларускае грамадства не складаецца толькі з таго, хто зараз кантралюе ўладу ў Беларусі, і таму на будучыню, на перспектыву, з пункту гледжання сімпатыі беларускага грамадства, напэўна, мела б сэнс размаўляць і з дэмакратычнай супольнасцю, нават не называючы імёнаў. І тут мае парады зноў жа такі трошкі ў космас гучаць, таму што гэта ўсё адбываецца і так. То бок Украіна, Кіеў вядзе перамовы з Мінскам, мы пра гэта ведаем. Яны, мабыць, неафіцыйныя, не на вышэйшым узроўні, але канал камунікацыі існуе.

І гэтаксама ёсць канал камунікацыі і рэгулярных сустрэчаў з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Таму ў сітуацыі вайны, прычым вайны экзістэнцыйнай для Украіны, і я згодны са спадаром Уладзімірам, таксама і для Беларусі, тут няма, мне здаецца, ніякіх маральных перашкодаў размаўляць нават з д’яблам. У другую сусветную вайну, каб перамагчы нацыстаў, давялося заходнім краінам ісці на хаўрус са Сталіным. А Сталін у параўнанні з Лукашэнкам, мне здаецца, яшчэ большая пагроза і гуманізму, і гуманнасці, і чалавечым каштоўнасцям, і планеце. Таму я не бачу тут неабходнасці абіраць нейкі адзіны камунікацыйны трэк. Украінская дзяржава мусіць проста рабіць тое, што спрыяе перамозе.

Да лютага 2022 года Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне. Чаму ўкраінцы так яго любілі?

А.Ш.: Тут ёсць комплекс прычынаў і, па-першае, трэба сказаць, што ягоная папулярнасць ва Украіне абвалілася яшчэ ў 2020 годзе. Замеры 2021-га паказалі, што амаль удвая ўпала ягоная падтрымка, амаль з 60 % на трошкі больш за 30 %. Таму нельга лічыць, што 2022-гі стаў адзіным рубіконам. Рубікон здарыўся і ў 2020-м, таму нельга казаць, што ўкраінскае грамадства проста не бачыла тое, што адбывалася ў Беларусі ў 2020-м.

Я жыў ва Украіне паміж 2021-м і 2022-м і бачыў, што такіх вялікіх сімпатый да Лукашэнкі, як былі да 2020 года, ужо амаль не было. І я амаль не сустракаў пазітыўных водгукаў да Лукашэнкі. Але натуральна, што грамадства, якое не жыве пад уладай гэтага чалавека, напэўна, больш уразліва да піяру і да рэкламы, і да нейкіх мітаў і стэрэатыпаў пра тое, як кіруецца Беларусь. І трэба прызнаць, што Лукашэнка быў даволі паспяховы ў сваёй мяккай моцы, у тым, што тычыцца грамадства Украіны, Расеі і астатніх грамадстваў былога Савецкага саюза. Таму што ён даволі папулярны не толькі ва Украіне. І гэта проста праблема фокусу.

Беларусы, якія жывуць унутры краіны, разумеюць сітуацыю больш комплексна. Людзі, якія назіраюць за гэтым звонку, бачаць толькі нейкія вонкавыя праявы беларускай, так бы мовіць, стабільнасці. І таму, калі параўноўваць сітуацыю з пункту гледжання менавіта стабільнасці развіцця ва Украіне і ў Беларусі да 2020 года, то відавочна, што Украіна была нашмат больш турбулентнай краінай, краінай з большым узроўнем карупцыі і адсутнасцю такіх жа вялікіх сацыяльных праграм. Таму натуральна, што вялікая частка ўкраінскага грамадства, якая не падтрымлівала тое, што адбываецца ва Украіне, ці не была задаволена эканамічным станам ва Украіне, факусавалася на пазітыўных аспектах беларускага ладу і беларускай дзяржавы. Але, я думаю, гэта даволі хутка б вырашылася, калі б тыя самыя ўкраінцы некалькі гадоў пажылі ў той атмасферы няволі, якая існавала ў Беларусі.

Бо воля і свабода – гэта тое, што для ўкраінцаў заўсёды было вельмі важна, але не жывучы ў Беларусі, проста не разумееш, наколькі грамадства было гэтага пазбаўлена нават да 2020 года.

У.А.: Я сильно сумніваюся у тому, що Лукашенко був насправді таким надто популярним в Україні політиком. Але знаєте, ті опитування, які проводили, говорили мені щонайменше про те, що за ними стоїть певна ностальгія серед деяких українців за Радянським Союзом. Це може дивно звучати після двох революцій Гідності і Помаранчевої, які, власне, змінили Україну, але такі настрої були. Вони були в основному серед тих людей, які жили на півдні і на сході, там, де популярною була російська пропаганда, там, де популярною була російська мова і таке інше. Але я би не став із цього робити загальноукраїнської   тенденції. Дуже у багатьох ці опитування викликали лише таку собі посмішку.

Якби у нас любили Лукашенка так, як про це говорили ці опитування, то тоді, як я думаю, російська армія б уже стояла в Києві за три дні. Але ми ведемо вже криваву війну півтора року, і я думаю, що дуже скоро побачимо злам в цій війні. Відтак ті, хто дуже любив Лукашенка, мабуть давно вже або перейшли на бік Росії, але таких мізерна меншість, або просто принишкли і зрозуміли, що їхній час пройшов. В основному такі настрої були у людей старшого віку, які виросли у Радянському Союзі, для яких Радянський Союз залишався красивою казкою, хоча казки там не було, бо я теж зачепив добрий десяток років свідомого життя цієї недоімперії радянської. Тому думаю, що на такі дані не варто особливо звертати увагу.

Чаму ўкраінцы негатыўна ўспрымаюць Святлану Ціханоўскую?

У.А.: Я би не сказав, що воно було доволі негативним, воно було, скажемо так, обережним. Це моє пояснення чому: мабуть, не через її особистість як таку, а через особистість її чоловіка, а також тих людей, які були його близькими друзями і соратниками.

У нас була дуже чітка інформація про те, що і він, і деякі інші його колеги насправді були дуже тісно пов’язані з Росією, з російським політикумом, з російським бізнесом. Власне, у нас серед експертів були думки, а чи не означатиме це те, що Путін хоче поміняти давно вже набридлого Лукашенка на більш зовні модерну людину, але людину, яка буде танцювати під його дудку.

Дим пішов, безумовно, на саму Тіхановську. Ну і давайте не забувати її перші висловлювання про Крим, про Росію, про те, що з Росією треба дружити, її треба любити і так далі. Це не сприяло тому, щоб про неї склалися якісь позитивні емоції. Мабуть, цим і треба пояснити таку певну стриманість.

Ще раз повернуся до тієї думки, про яку пан Артем говорив дуже ясно на самому початку нашої розмови: що в кінцевому рахунку все вирішує громадськість, народ, який приходить на вибори, який обирає і який за це має нести відповідальність.

Ми ж, українці, теж у 2010 році обрали президентом Януковича. Ми – як українці – понесли за це відповідальність, тому що ми зрозуміли, що ми зробили неправильний, хибний вибір. Саме тому сталася Революція Гідності, тому що ми не готові йти на порушення цього соціального договору, який укладався між суспільством і президентом – щонайменше щодо питання про наш рух до Європейського Союзу, який Янукович вирішив викинути на смітник і почати різкий розворот у бік Росії. От, власне, і народ прийняв рішення, що такі лідери нам не потрібні.

Мені б дуже хотілося, щоб і в Білорусі зрозуміли, що коли виходять на протести з білими хусточками і квіточками, то це на диктатуру жодним чином не впливає.

Коли сьогодні «харошиє рускіє» розповідають, що ми не можемо вимагати, щоб люди виходили на протест, тому що їх можуть арештувати, то ці «харошиє рускіє» насправді підігрують режимові Путіна і жодним чином не сприяють тому, щоб зміни відбулися. Хоча, з іншого боку, в рабському суспільстві, яким є, скажімо, російське, таких змін і очікувати неможливо, тому що це рабська монгольська традиція. Слава Богу, що ні ми українці, ні ви, білоруси, такої традиції не маємо. Ми – європейські нації, ми європейські народи, ми народи, які мають глибоку європейську культуру. Тому у нас інший корінь, і саме через це, я думаю, що коли (і тут я знову ж таки не можу давати жодних порад) білоруське суспільство дозріє до того, що треба брати владу у свої руки, воно повинно діяти не трояндами і хусточками, а трошечки по-іншому.

А.Ш.: Пытанне было пра Ціханоўскую, і тут я згодзен, што ва Украіне няма, мне здаецца, адназначна негатыўнага стаўлення да Ціханоўскай. Ёсць нейкі такі шлейф, які цягнецца з даваенных, я маю на ўвазе да поўнамаштабнай вайны, падазрэнняў да яе менавіта з-за таго, пра што казаў Уладзімір, з-за яе такіх амбівалентных выказванняў па Крыме, па Пуціну. Але зноў-такі, гэта ўсё сыходзіць з таго, што ўкраінская медыясупольнасць, палітычная супольнасць неяк праецыруе сваю палітычную сітуацыю і нейкія палітычныя традыцыі, магчыма, якія ёсць ва Украіне, на беларускае грамадства і на беларускіх палітыкаў.

І тут было пэўнае непаразуменне, мне здаецца, з украінскага боку ці з боку часткі ўкраінцаў, што у 2020 годзе немагчыма было сабраць шырокую антылукашэнкаўскую кааліцыю  яшчэ і на жорстка антырасійскіх пазіцыях, таму што прынамсі тады ў беларускім грамадстве не было ні большасці, ні нават аграменнай заўважнай меншасці, якая б выступала з пазіцыі, кшталту, Расею трэба дэфрагментаваць, а Крым вярнуць ва Украіну.

Гэтыя погляды спеюць у беларускім грамадстве, але яны, прынамсі ў 2020-м годзе, дакладна не былі ў большасці. І ў беларускіх палітыкаў быў выбар: альбо вы застаецеся палітыкамі адукаванай гарадской вестарнізаванай меншасці і не маеце аніякіх шанцаў звергнуць Лукашэнку, альбо вы неяк зачыняеце вочы на пытанні, якія для вас не першасныя, але першасныя для ўкраінцаў, натуральна. Тое ж пытанне Крыма і гэтак далей. І з неразумення гэтага кантэксту вынікалі падазрэнні да спадарыні Ціханоўскай, і да яе мужа, і да іншых кандыдатаў у прэзідэнты колішніх. І  гэта працягнулася на 2022 год.

І калі Ціханоўская і іншыя лідары беларускай апазіцыі пачалі казаць тое, што яны насамрэч заўсёды думалі ўнутры, бо я ведаю гэтых людзей даволі шмат гадоў, проста не ўсе ў гэта паверылі. Я разумею, што ва Украіне многія лічаць, што гэта каньюктурная пазіцыя, і проста зараз стала модна быць за Украіну, і таму вось людзі, якія ў 2020-м годзе не маглі вызначыцца па пытанні Крыму, зараз вызначыліся даволі хутка. Але мы ў Беларусі разумеем, што каштоўнасна гэтыя людзі заўсёды былі на баку дэмакратыі, Захада і Украіны.

І ніякіх прарасейскіх настрояў у беларускай апазіцыі 2020 года, прынамсі ў тых, хто стаў яе лідарамі, не было.

Але гэтыя падазрэнні, мне падаецца, заўсёды будуць суправаджаць Ціханоўскую. Ну яшчэ тут ёсць такое пытанне, што беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні не асабліва з’яўляюцца такім паўнавартасным палітычным актарам. Яны не могуць дапамагчы Украіне хаймарсамі, ці, я не ведаю, летакамі. Яны не ў стане мабілізаваць грамадства ўнутры Беларусі на пратэсты, бо сітуацыя даволі падобная па ступені жорсткасці на сітуацыю так званага ДНРЛНР, дзе таксама пратэстаў за Украіну нешмат. І з-за таго, што ўкраінцы не бачаць як бы даданай вартасці ад сённяшняй дзейнасці беларускіх дэмакратаў, скепсіс у пэўнай часткі ўкраінскага грамадства працягваецца. І, мне здаецца, гэта проста розніца кантэкстаў.

І я б не чакаў хуткага выпраўлення гэтай сітуацыі, таму што ні беларусы не могуць цалкам зразумець, што такое жыць пад паветранымі трывогамі заўсёды, ні, мне здаецца, украінцы не могуць цалкам, асабліва падчас вайны, займацца ўсведамленнем таго, што такое жыць у сапраўднай дыктатуры, у сапраўднай, а не такой хісткай, якой быў карупцыйны рэжым Януковіча.

Канфлікт паміж беларусамі і ўкраінцамі наспеў гістарычна ці быў створаны штучна?

А.Ш.:  Даволі проста адказаць на гэтае пытанне.

Натуральна ніякіх гістарычных прычынаў у ўкраінцаў ці ў беларусаў ісці вайной адзін супраць аднаго ніколі не было, няма і зараз.

Я маю на ўвазе ўласна ўнутрыўкраінскіх ці ўласна ўнутрыбеларускіх. І таму натуральна, што, калі б не расейскі фактар, ніякай канфрантацыі, ніякага саўдзелу Беларусі ў гэтай вайне, ніякага натуральнага непрыняцця беларусаў сярод часткі ўкраінскага грамадства зараз не было б. Таму гэта татальна вонкавы фактар, і так проста адбылося, што ў гэтым гістарычным моманце беларуская дзяржава і частка беларускага насельніцтва апынуліся па адзін бок гэтых гістарычных, так бы мовіць, акопаў і барыкад, а Украіна і другая частка беларускага грамадства апынуліся па іншы бок.

Нават пасля другой сусветнай вайны нават народы, якія ваявалі непасрэдна адзін з адным, кшталту немцаў і французаў, ужо праз некалькі гадоў змаглі стварыць Еўрапейскі саюз, еўрапейскую супольнасць. І нават тыя народы, якія ваявалі паміж сабой і знішчалі адзін аднаго, кшталту немцаў і габрэяў, я маю на ўвазе, немцы знішчалі габрэяў, гэтыя крыўды засталіся ў мінулым пасля пакаяння і прабачэння. Таму, мне здаецца, што беларусы яны нават не дайшлі і блізка, і Беларусь як дзяржава, і беларусы як народ, да той ступені антаганізму і да той ступені  агрэсіі, якую іншыя народы змаглі па гістарычных мерках даволі хутка перакрочыць. Таму, мне здаецца, што не будзе з гэтым асаблівых гістарычных праблемаў, асабліва, калі беларусы не будуць удзельнічаць у гэтай вайне, акрамя як у палку Каліноўскага і іншых украінскіх фармаваннях.

У.А.: Мені здається, що основою нашої україно-білоруської взаємодії є наше європейське історичне коріння, бо і українці, і білоруси це європейські нації, це народи, які увібрали в себе європейську культуру, європейські традиції, які виховані і виросли на спільних європейських цінностях.

Лише те, що за різних обставин наші народи підпали під вплив московської дикої орди, на жаль, спричинило певні історичні проблеми, які ми відчуваємо і до сьогодні. Що я маю на увазі? Я тут буду говорити лише про українців. Просто оці у нашому випадку століття панування російської орди в Україні, на превеликий жаль, повпливали на спотворення деяких цінностей – коли деяка категорія людей почала відмовлятися від свого європейства і переходити на це московське азійство. Вплив цих людей, безумовно, був, я тут не буду вдаватися у довгі історичні розмірковування, але, на превеликий жаль це те, з чим ми підійшли до 1991 року, коли Радянський Союз – завдяки діям керівників у тому числі і України, і Білорусії – як у них кажуть, «приказал долго жить».

Але це не означало, що оці сентименти кудись зникли, вони були сильними і у нашому суспільстві, я собі можу уявити, що вони, мабуть, стали ще сильнішими у білоруському суспільстві, коли владу у вас захопив фактично ваш білоруський диктатор. Якщо ми щонайменше намагалися йти, повертатися в бік своїх європейських коренів, то ваша політична «еліта» повертала Білорусь у бік московщини. Безумовно, певні зміни в житті останнього чи двох останніх поколінь були очевидними і відтак певна частина білоруського суспільства продовжувала не бачити у в Росії ніякої загрози, продовжувала вважати, що російська мова є другою державною в Білорусі, що білоруською мовою не можна і не престижно користуватися, тому що вона начебто другосортна. Ну, ми в Україні через це все пройшли, я думаю через це все пройде і Білорусь, пройде і білоруський народ, особливо тоді, коли зміниться і режим Путіна, і режим Лукашенка, коли нарешті білорусам буде можна думати і говорити про те, що вони думають, обирати собі тих лідерів, які повернули Білорусь на оцей нормальний, притаманний їй білоруський шлях. Шлях європейської нації, шлях європейського народу.

Тому думаю, що коли є справді серед білорусів люди, які дивляться під враженням російської пропаганди на Україну як на «исчадие ада» і як на «бандерівську» країну, яка «розпинає хлопчиків» – це все пройде. Тому що навіть за часів нацистського режиму німецька нація через кілька поколінь прийшла до тями, спокутувала свою провину і, власне, після того повернулася на демократичний шлях розвитку. Для мене це приклад того, що навіть після великих національних катастроф демократичні країни згадують про свої європейські, нормальні, цивілізовані цінності. Я думаю, що те ж саме буде стосуватися і білорусів, тому я не бачу в перспективі жодних підстав для того, щоб можна було говорити про якісь проблеми між Україною і Білоруссю.

Ми справді народи, які ніколи не воювали один з одним, ми справді народи, які хочуть творити, а не руйнувати, ми справді народи, які розуміємо один одного без перекладачів.

Це означає, що немає чого ділити; що ми мусимо, навпаки, об’єднавшись, йти і до Європейського Союзу, і до НАТО, ставати частиною цивілізованого простору і протидіяти тим решткам російського імперіалізму, який ще може залишиться після краху цього людино-ненависницького режиму Путіна.

Відэаверсію дыскусіі глядзіце тут
Хорошо 1
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты