Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Для многіх журналістаў трыгер – гучная заява. І панеслася – давай Нью-Васюкі будаваць». Як міжнародная інфакампанія дапамагае захаваць Палессе

У 2020-м, яшчэ да выбараў у Беларусі і пандэміі, The Guardian напісала пра «Амазонку Еўропы» – Прыпяць і палескі рэгіён, дзе збіраюцца будаваць водны шлях Е40. Спыталі ў эксперта ініцыятывы «Захаваем Палессе», чаму журналістам важна крытычна ставіцца да заяў палітыкаў і чыноўнікаў, як будаўніцтва Е40 асвятляюць замежныя СМІ і ці могуць публікацыі ў медыя змяніць сітуацыю.

Поделиться:

Што такое праект Е40 і кампанія «Захаваем Палессе»

Е40 – праект будаўніцтва судаходнай трасы даўжынёй больш за 2000 км, якую хочуць пракласці па Вісле, Прыпяці і Дняпру. Плануецца, што шлях злучыць Балтыйскае і Чорнае мора. На паперы праект існуе з 1996 года, распрацоўка пачалася ў 2013. Ініцыятарам будаўніцтва Е40 выступіла кааліцыя арганізацый Беларусі, Польшчы і Украіны. У Беларусі актыўнасць, у прыватнасці, праявіла дзяржаўная кампанія «Днепра-Бугскі водны шлях», якая падпарадкоўваецца міністэрству транспарту і камунікацый.

План маршруту воднага шляху Е40. Крыніца: greenbelarus.info

Па меркаванні аўтараў праекта Е40, водны шлях стане новай гандлёвай трасай паміж портамі двух мораў, прыцягне інвестыцыі ў рэгіён і створыць новыя працоўныя месцы. Аднак эксперты лічаць, што праект эканамічна немэтазгодны, а будаўніцтва Е40 стане катастрофай і для беларускага Палесся, і для прыродных тэрыторый Польшчы і Украіны.

У 2017 годзе супраць будаўніцтва шляху Е40 выступіла экалагічная кааліцыя, якая аб’яднала грамадскія арганізацыі з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Мэта кампаніі «Захаваем Палессе» (да 2020 «Стоп Е40») – папулярызаваць Палессе як унікальны прыродны комплекс і адмяніць будаўніцтва воднага шляху Е40. Адзін з інструментаў – інфакампанія, што дапамагае прыцягнуць да праблемы ўвагу грамадства, урадаў Беларусі, Польшчы, Украіны і Еўрапарламента.

Media IQ пагутарыў з удзельнікам беларускай экспертнай працоўнай групы Save Polesia Алесем Герасіменкам пра тое, як інфакампанія спрыяе захаванню адметнага прыроднага рэгіёна.

Алесь Герасіменка. Фота прадастаўлена героем матэрыяла

Алесь Герасіменка – намеснік дырэктара па сувязях з грамадствам Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя праф. М.С. Куняўскага, журналіст. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Белорусы и рынок», галоўным рэдактарам часопіса «Директор», загадчыкам сектару эканамічнай палітыкі «Экономической газеты».

«Задача – вынесці каштоўнасць Палесся на высокі міжнародны ўзровень»

— У чым значнасць кампаніі «Захаваем Палессе» для грамадства і медыя?

— Палессе – унікальны рэгіён у межах Беларусі, Еўропы і свету. Тут знаходзяцца найвялікшыя ў Еўропе водна-балотныя масівы, вялікія верхавыя і нізавыя балоты. На Палессі працякае адна з апошніх буйных рэк Еўропы Прыпяць, якая захавалася ў стане, блізкім да натуральнага. Гэты край выбітны і сваёй культурнай спадчынай, агульнай для трох краін – Беларусі, Польшчы, Украіны. Ёсць цэлы пласт прыродных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў, нацыянальных традыцый.

Палессе – край, выбітны таксама эканамічным патэнцыялам. Апошнім часам робім акцэнт на вялікім патэнцыяле экалагічнага турызму, раскрыццё якога можа садзейнічаць устойліваму развіццю рэгіёна. Гэта турызм неразбуральны, які захоўвае рэсурсы і дае развівацца эканоміцы.

— Чаму кампанія «Стоп Е40» змяніла назву на «Захаваем Палессе»?

— Праз пару гадоў пасля старту кампаніі мы зразумелі, што на праблему трэба глядзець шырэй. Мы не хацелі б страціць прыродную натуральнасць, дзікасць палескіх рэк і ландшафтаў. Аднак Палессе – гэта комплекс: прыродны, сацыяльна-культурны, эканамічны. І гэта ўсё патрабуе аховы і зберажэння. Таму вузкая мэта спыніць праект Е40 перарасла ў больш маштабную і комплексную ідэю захавання Палесся як унікальнай тэрыторыі.

 

«Ёсць такая журналістыка – а-ля планы»

— Ці важна для вас, як медыя пішуць пра кампанію, пазіцыя журналістаў?

— Безумоўна. На адну і тую ж тэму людзі глядзяць па-рознаму. Некаторыя журналісты бачаць у праекце Е40 магчымасці і пішуць пра яго ў пазітыўным ключы. Ёсць такая журналістыка – а-ля планы. Напрыклад, заявілі, што БМЗ (Беларускі металургічны завод. – Media IQ) плануе перавозіць па Е40 металапрадукцыю ў Сербію, наша Беларускае марское параходства гатовае аказаць тэхнічную падтрымку. Фармальна ёсць фактура, але такіх матэрыялаў аб планах узнікаюць дзясяткі. Пры гэтым, калі мы бярэм водны шлях Е40, асноўная маса планаў не рэалізавалася і наўрад ці рэалізуецца, таму што праект вельмі праблемны.

Фота: скрыншот з сайта primepress.by

Я стараюся не проста акцэнтаваць увагу журналістаў на падзеях, а імкнуся накіраваць яе ў аналітычны бок, каб у людзей было крытычнае ўспрыманне інфармацыі. З іншага боку, я магу зразумець, калі інфармагенцтву трэба выдзернуць нейкі фактурны момант без сур’ёзнай аналітыкі. Ёсць журналісты, якія займаюцца траспартнай лагістыкай, і ім здаецца, што праект Е40 рэалістычны. Яны маюць права на свае погляды, я нікому не навязваю тую ці іншую інтэрпрэтацыю тэмы.

— Якія медыя асвятляюць праект Е40 з большага ў пазітыўным ключы?

— Бачу такія нататкі на БелТА, «ПраймПресс», штосьці было на TUT.BY. Пісалі паважаныя, талковыя журналісты.

«Лучше всего запоминается негативная информация». Можно ли защитить мозг от пропаганды

Фармальна была фактура – гучныя заявы з боку топавых чыноўнікаў, прадпрымальнікаў. Але трэба разумець, што кожны мае свае інтарэсы ў праекце Е40.

Мінтранс штурхае яго як толькі можа, таму што для галіны воднага транспарту гэта пытанне жыцця і смерці. Украінскія лабісты праекта спадзяваліся атрымаць вялікія інвестыцыі, у тым ліку грантавыя, ад Еўропы. З’яўляюцца кампаніі, якія робяць пэўныя заявы па дамоўленасцях з рэгулятарамі – мінтрансам Беларусі і мініфраструктуры Украіны. Дапускаю, што некаторыя такія кампаніі ведаюць, што не будуць рэальна удзельнічаць у праекце, але на нейкім этапе трэба іх заява ці подпіс у рэзалюцыі аб намерах, якая суб’ектаў гаспадарання ні да чаго асабліва не абавязвае. Затое можна з гэтымі паперамі бегчы ў ЕБРР (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. –  Media IQ) ці Еўракамісію паказваць, што бізнес зацікаўлены ў гэтым праекце, і прасіць грошай.

— Ці ёсць у тэме Е40 маніпуляцыі ці прапаганда з боку медыя?

— Ёсць дзяржпалітыка і дзяржаўныя СМІ, якія абслугоўваюць высокапастаўленых чыноўнікаў. Калі міністр транспарту заяўляе пра перспектыўнасць шляху Е40, журналісты дзяржСМІ гэта падхопліваюць, як могуць абсасваюць і ў пазітыўным ключы падаюць. Тым больш, калі заявіў асабіста Лукашэнка, як было паўтары гады таму на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Лукашэнку трэба было нешта агучыць, мінтранс прапанаваў яму праект. Будзем развіваць водны транспарт, у нас з’явіцца выхад да мора – вось з такімі папулісцкімі слоганамі. Для многіх журналістаў трыгер – цікавая гучная заява, асабліва ад першай асобы. І панеслася – давай Нью-Васюкі будаваць, казачныя перспектывы палосамі апісваць.

Не павінна быць спрошчанага ўспрымання сур’ёзных інвестыцыйных праектаў, якія патрабуюць каласальных выдаткаў. Па нашых ацэнках, беларускі ўчастак Е40 вымагае каля мільярда еўра інвестыцый, каб яго давесці да чацвёртага класа судаходства, як таго хочуць лабісты праекта. Увогуле праект ацэнены ў больш як 13 мільярдаў еўра па трох краінах. І то, па нашых ацэнках, тут улічаны не ўсе выдаткі. Можа выйсці і 15, і 20 міліярдаў. Гэта каласальныя грошы.

Без здаровай крытыкі гэта падаваць – абсурд. Ёсць верагоднасць, што чарговы раз закапаюць грошы, а беларусы пасля будуць аплачваць гэтую авантуру сваімі падаткамі, бо рызыкі найперш лягуць на бюджэт краіны.

— Вашыя стасункі з медыя – гэта куратарства, пасярэдніцтва, узаемадапамага ці нешта іншае?

— Мы не дыктуем СМІ, што і як пісаць, а прапаноўваем фактуру і экспертнае меркаванне. Калі Бізнес саюз імя Куняўскага разам з іншымі бізнес-саюзамі ўзяўся за падрыхтоўку аналітыкі, мы пазіцыянавалі сябе як цэнтр кампетэнцый. Рознымі інструментамі – рэлізамі, запрашэннямі на мерапрыемствы, інтэрв’ю – мы транслявалі нашую пазіцыю. Таму гэта не куратарства, а партнёрства і падрыхтоўка максімальна якаснай аналітыкі.

Як прафесійны журналіст і рэдактар, які паўтары дзясяткі гадоў адпрацаваў у беларускіх дзелавых медыя, я разумею патрэбы рэдакцый, іх аўдыторыю, фарматы падачы інфармацыі. Таму я магу не толькі прапанаваць якасную аналітку, але яшчэ і апрацаваць яе ў фармаце, прыдатным для СМІ.

Татьяна Щитцова: «Иногда читаешь материалы, которые похожи на мазохистское смакование риторики Лукашенко»

Акцыя супраць будаўніцтва воднага шляху Е40. Фота Аляксея Зайца

— Каб суперажываць, уключацца ў тэму эмацыйна, чытачам патрэбныя гісторыі і героі.

— Я прадстаўляю дзелавыя СМІ, якія робяць стаўку не на эмоцыі, а на факты, аналіз, ацэнкі, прагнозы. Грамадска-палітычныя медыя разлічаныя на больш шырокую аўдыторыю, у іх падача і стылістыка іншыя. Там сапраўды можа быць герой са сваёй гісторыяй, эмоцыямі, суб’ектыўным успрыманнем. Такія матэрыялы вакол праекта E40, тэкставыя і аўдыёвізуальныя, выходзілі ў розных СМІ.

«Пачытаўшы аналітыку, інвестары не спяшаюцца ўкладаць грошы ў праект»

— Праект Е40 – транспамежны, закранае інтарэсы не толькі Беларусі. Дзе цікаўнасць медыя да праблем Палесся большая?

— Больш увагі гэтай тэме надаюць медыя тых краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца Палессе. Найперш гэта Беларусь і Украіна, дзе Палессе займае значныя тэрыторыі. На Захадзе мы цікавыя з пункту гледжання глабальных праектаў.

Е40 – праект панеўрапейскага ўзроўню, такога ж узроўню экалагічныя праблемы, таму да гэтай тэмы звярнуўся The Guardian.

Зараз эколагі працуюць над тым, каб надаць Палессю статус сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта яшчэ адна сур’ёзная інфанагода гаварыць пра Палессе на міжнародным узроўні, у тым ліку падключаць заходнія рэсурсы.

Фота: скрыншот з сайта theguardian.com

Вялікі ўдзел у кампаніі бярэ Франкфурцкае заалагічнае таварыства. Яно часткова спансіруе яе, у тым ліку даследаванні, піяр-кампаніі. Таварыства падключыла еўрапейскія англамоўныя пляцоўкі – сайты savepolesia.org і wildpolesia.org. Яны сталі медыумамі паміж праблемамі Палесся і заходнееўрапейскімі СМІ – The Guardian і іншымі, якія карыстаюцца гэтымі рэсурсамі і экспертызай таварыства.

— За публікацыю The Guardian можна дзякаваць Франкфурцкаму заалагічнаму таварыству?

— Дакладна сказаць не магу, я не курыраваў гэтую публікацыю. Але еўрапейскія калегі дапамагаюць, у тым ліку інфармацыйна. У іх ёсць свае выхады на медыя, піяр-менеджары ў Германіі, Вялікабрытаніі.

Фота: скрыншот з сайта wildpolesia.org

— Як з тэмай працуюць журналісты ў розных краінах?

— Напрыклад, ва Украіне даволі моцнае лобі па Е40. Іх СМІ, у тым ліку дзелавыя, асвятляюць тэму пераважна ў пазітыўным ключы.

Па нашых ацэнках, для Украіны Е40 можа быць эканамічна мэтазгодны ў ніжняй плыні Дняпра, там ужо сёння даволі добрыя ўмовы для навігацыі суднаў тыпу «рака-мора». Але нават у нашых суседзяў Е40 наўрад ці можа быць рэалізаваны як паўнавартасная водна-транспартная артэрыя па ўсей даўжыні. Асабліва праблемны ўчастак – Днепр вышэй Кіева, дзе пачынаецца Кіеўскае вадасховішча, а таксама Прыпяць. Там Е40 праходзіць у непасрэднай блізасці ад Чарнобыльскай АЭС, па забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. І мы, і ўкраінскі бок на сёння не разглядаем ніякіх сур’ёзных гідратэхнічных работ у гэтым рэгіёне.

— Ці ёсць эфект ад публікацый пра негатыўны ўплыў Е40?

— Мы бачым, што той жа беларускі мінфін вельмі неахвотна выдаткоўвае грошы на ўнутраны водны транспарт, у тым ліку на Е40. У міністэрстве разумеюць, што гэта грошы, практычна выкінутыя на вецер.

Я размаўляў з чыноўнікамі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У тым ліку па выніках нашай медыйнай працы яны вельмі ўстрывожыліся рэалізацыяй праекта Е40. Бачым занепакоенасць і з боку прадстаўнікоў некаторых мясцовых улад – Брэсцкага аблвыканкама, структур мінпрыроды. Але ёсць пэўны канфлікт: калі існуе загад зверху на ўзроўні прэзідэнта ці прэм’ер-міністра, то ў межах іерархіі галіновыя міністэрствы мусяць выконваць заданні.

— Публікацыі дзелавых медыя ўплываюць на рашэнні інвестараў удзельнічаць у праекце Е40?

— Безумоўна. Пра порт у Ніжніх Жарах гавораць бог ведае колькі гадоў, і то адзін інвестар усплывае, то другі, то трэці. Ніводны дагэтуль нічога не зрабіў і, я думаю, што не зробіць.

Адна справа – нешта заяўляць, іншая – думаць, ці вернеш ты ўкладзеныя дзясяткі мільёнаў даляраў. Пачынаецца этап крытычнага аналізу.

Бо гэта твае ўласныя грошы, не з бюджэту, гэта твой бізнес, твая адказнасць. Пачытаўшы аналітыку, у тым ліку тую, што з нашай дапамогай з’яўляецца ў адкрытых медыя, людзі пачынаюць супастаўляць рызыку са сваімі чаканнямі і не спяшаюцца ўкладаць грошы ў праект.

— У гісторыі ёсць прыклад, калі СМІ паўплывалі на адмену маштабнага праекта ў сферы выкарыстання водных рэсурсаў. У 80-я гады ХХ стагоддзя ўлады СССР спынілі праект, вядомы як паварот Сібірскіх рэк, у тым ліку з-за хвалі крытыкі ў савецкай прэсе. Ці магчымая падобная сітуацыя сёння?

— Хутчэй за ўсё, ніхто не скажа, што мы поўнасцю адмаўляемся ад Е40. Таму што занадта шмат зроблена заяў, нейкія грошы выдаткаваныя. Чыноўнікам, якія хадзілі і махалі сцягам праекта Е40, таму ж мінтрансу, трэба захаваць твар.

Адносна Е40 будзе дзейнічаць прынцып: галоўнае працэс, а не вынік. Будуць дзясяткі круглых сталоў, заяў, экспертыментальных траспарціровак. Скажам, з Украіны ў Беларусь завязуць баржу кавуноў, а з Беларусі ва Украіну – баржу калію. З вялікай верагоднасцю на гэтым усё і спыніцца, развіцця не будзе. Гэты праект будзе «брадзіць» без сур’ёзных вынікаў яшчэ гадоў пяць-дзесяць.

Калі ў Беларусь прыйдзе сапраўды дэмакратычная ўлада, якая будзе больш рэалістычна глядзець на некаторыя эканамічныя праекты, думаю, будзе прынята рашэнне аб немэтазгоднасці развіцця праекта ў тым ключы, у якім яго цяпер спрабуюць развіваць. І СМІ робяць значны ўнёсак у гэтую справу.

Фота на галоўнай: Віктара Малышчыца

Хорошо
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты